Чарговыя два караблі прайшлі па «часовым калідоры» ў Чорным моры пасля спынення дзеяння «збожжавай здзелкі»
Інфармацыю пра гэта апублікаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Twitter.
«Я дзякую ўсім нашым партовым работнікам і ўсім, хто забяспечвае бяспечнае функцыянаванне калідора. Мы заклікаем нашых саюзнікаў падтрымаць нашы намаганні, даўшы больш сістэм СПА. Разам мы зможам абараніць свабоду суднаходства ў Чорным моры і за яго межамі», - адзначыў Зяленскі.
Часовы калідор для судоў быў створаны пасля таго, як у ліпені Расія выйшла са «збожжавай дамовы».
Першым гандлёвым суднам, якое прайшло па часовым калідоры стаў нямецкі кантэйнеравоз пад ганконскім сцягам «Joseph Schulte» кампаніі Bernhard Schulte Shipmanagement (BSM). Карабель прыбыў у Адэсу 23 лютага 2022 года і знаходзіўся там да 17 жніўня 2023 года.
Крыніца: Bild